Рефераты. Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"






Такім чынам, недзе мы назіраем рэгрэс, а недзе – прагрэс.


3.2. Папяровы часопіс да 2005 года


У 1998 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў зноў аднаўляе часопіс,

ужо на якасна іншай аснове, годнай паперы: канец 90-х, аднак. Галоўны рэдактар – І. Віданава, пазначаны наклад – 299 асобнікаў. Наклад з 2000 года – 2000 асобнікаў.

У часопіс пісалі Вітаўт Мартыненка, Віктар Мухін, Ілля Глыбоўскі, Андрусь Белавокі, Ігар Вуглік…

Дадатковы прыбытак прыносіла рэклама, хаця, падчас на рускай мове: рыштунак для турызму і спорту альбо лучшая косметика.

Звернемся да праграмнага артыкула ў №1 за 1998 год, дзе часопіс акрэслівае свае мэты і напрамкі дзейнасці:

“На старонках гэтага выданьня мы будзем шукаць магчымасьці для самарэалізацыі асобы як у навучальнай сфэры, так і ў прасторы грамадзскай актыўнасьці. Мы будзем знаёміць Вас з рознымі сыстэмамі вышэйшай адукацыі, якія існуюць ў сьвеце, з праблемамі і дасягненьнямі дзяржаўных і недзяржаўных ВНУ”.[ 13;1 ] У адпаведнасці з акрэсленымі напрамкамі, у 1998 годзе ў часопісе друкавалася праграма грантаў на 1998-1999 годы, інфармацыя пра палітычную кар’еру ў Бельгіі, размеркаванне студэнтаў, артыкул пра ESIB (нацыянальныя студэнцкія саюзы ў Еўропе), новы офіс Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, платнае навучанне, правы і абавязкі пры працаўладкаванні,  а яшчэ - артыкулы пра вандроўкі. У адрозненні ад віленскай “СД” і “СД” часоў Перабудовы зусім малы акцэнт робіцца на нацыянальнае пытанне: відаць, часы змяніліся. Шмат інфармацыі пра навучанне за мяжой: адсюль можна зрабіць выснову, што стваральнікі часопіса жадалі, каб беларусы адчулі сябе часткай Еўропы. Яшчэ журналісты “Студэнцкай думкі” – за дэмакратычную Беларусь, як можна заўважыць па некаторых артыкулах. У матэрыяле “Міты і рэальнасць “трэцяга сэктару” “ заўважаецца, што грамадскія аб’яднанні (а “СД” выдавалася ЗБСам) спрыяюць дэмакратычнасці грамадства.

З 1999 года часопіс становіцца каляровым, выдаецца на глянцавай паперы. Варта адзначыць, што вокладкі – надзвычай яркіх колераў. Часопіс моладзевы, а маладыя не любяць шэрань. Змяняецца і тэматыка выдання. Да артыкулаў на студэнцкую тэму дадаюцца артыкулы па самых розных пытаннях: псіхалагічныя парады, карысныя для маладога чалавека, культурніцкая тэматыка, зноў жа – вандроўкі. Выходзіць серыя матэрыялаў пра газеты, якія сімпатычныя часопісу. Тут ужо праяўляецца нацыянальная пазіцыя: журналісты выдання заўважаюць толькі беларускамоўную прэсу. Яны аналізуюць газету “Звязда”, “Навінкі”, “Наша ніва”. Нацыянальная пазіцыя з’яўляецца і пры напісанні артыкула пра Казіміра Малевіча: робіцца акцэнт на тым, што мастак быў беларусам-каталіком.

У 2000 годзе на старонках выдання з’яўляецца новы для “Студэнцкай думкі” жанр – рэцэнзія. Музычныя рэцэнзіі – спачатку на альтэрнатыўную еўрапейскую музыку, потым і на беларускую. Рэцэнзіі на літаратурныя творы. На мой погляд, гэта сведчанне таго, што выданне развівалася. Бо рэцэнзія – няпросты аналітычны жанр.

“Студэнцкая думка” канца 90-х вымалёўвае свой ідэал студэнцтва (у прынцыпе, гэты ідэал сугучны папярэднім “Студэнцкім думкам”). Студэнт, на думку стваральнікаў часопіса, мусіць быць актыўным. Навучэнка гістарычнага факультэта Наталля Арлова піша артыкул “Студэнты на барыкадах” пра хваляванні ў Парыжы ў 1968. Матэрыял Ірыны Кароль “Шэры таксама колер” – пра пасіўнасць беларускіх студэнтаў.    

У 2001 годзе сурэдактарам “Студэнцкай думкі” становіцца Сяргей Сахараў. Мікола Шакель, таксама сурэдактар, паведамляе: “Калі прыйшоў Сахараў, мы пачалі рабіць папсовы часопіс”. [29; index.pl?theme=nn/2004/20&article=shakielj ]

Эвалюцыя працягваецца, часопіс не стаіць на месцы, часопіс змяняецца. Час вымагае новых пасад: у “Студэнцкай думкі” ужо ёсць арт-дырэктар, офіс-менеджэр. Цяпер ён пазіцыянуе сябе як "суб'ектыўнае выданне для нахабных і разумных маладых людзей 16-25 год".  У часопіс у гэты час пісалі  Марыйка Мартысевіч, Аркадзь Гвер, Макс Агееў, Алеся Серада…

Дызайн становіцца ўсё болей альтэрнатыўным. Тэмы – моладзевая субкультура, альтэрнатыўная музыка, кіно, ўсемагчымыя мерапрыемствы, літаратура… “Студэнцкая думка”, на мой погляд, прыклад таго, як адказна журналіст мусіць ставіцца да выбару тэму, не ленавацца быць арыгінальным. Многія з тэм, якія закранала “Студэнцкая думка” (асабліва позні перыяд, 200-я), больш не закранаў ніхто ў Беларусі. Сквоты, анархісцкая акцыя Food not Bombs, Hospitality Club… Артыкулы пачынаюць пісацца ў куды больш самабытным стылі. №1 за 2003 распачынаецца так:

“Ведаеш, даўно хацеў сказаць: мы – сынтэтычныя людзі.

… Сынтэтыка пачалася, калі твая матка ўпершыню нацягнула капронавыя калготкі.

… І калі табе ўсё  яшчэ хочацца натуральных пахаў, тэатру замест галівудзкіх блёкбастэраў і сэксу бязь лятэксу, паспрабуй час ад часу зьмяняць сынтэз аналізам, лічбавы гук аналягавым, а мясцовы джын-тонік – сокам. Варта быць натуральным”. [18 ;  2003   ]  Спецыфічнымі, экперыментальнымі становяцца загалоўкі. “Дзе сьпіс дзеў?” – так называецца матэрыял Аркадзя Гвера пра крадзеж сярод моладзі ў №10  за 2005 год. “ХАБА-ХАБА. Каму даць, каму даць, каму голаву зламаць?” – артыкул Шуры Лепель пра хабар выкладчыкам. (Заўважым, што менавіта нефармальна Шура, а не Аляксандра, напрыклад. Часопіс для моладзі!)

“ «Мова мусіць быць арганічнай. Таму мова «CD» набліжана да жывой, вулічнай», — кажа Сяргей Сахараў , рэдактар «Студэнцкай думкі». «CD» штонумар уводзіць у мову дзясяткі раней не ўжываных словаў. Часопіс, напрыклад, актыўна запазычвае для беларускай мовы з ангельскай.

«Адно зь першых слоў, якія мы прыдумалі, — кажа Сахараў, — «клабэліці». З ангельскага «клюбная эліта». Стварылі слова адмыслова для верасьнёўскага нумару за 2002 год. Ён быў прысьвечаны клюбнай культуры. Тады нам здавалася, што клабэліці — крутыя, але калі б пісалі пра тое ж сёньня… Стаўленьне было б дакладна іншым. Сюды ж дадаў бы слова «клабэрша» — дзяўчынка, якая сэнсам свайго жыцьця бачыць бадзяньне па клюбах»”. [29;index.pl?theme=nn/2004/20&article=CD]

Мова “Студэнцкай думкі” 2000-х – гэта англіцызмы, слэнг, размоўная лексіка ледзь не ў кожным сказе. Тусіць, студык, унівэр, забугорны ўнівэр, прыкольна, рэмэйкі, тупіць, трындзючы яшчык, рэбрэндзіцца, гаўняць… Гэтыя словы могуць прывабіць пэўны моладзевы асяродак. І, улючваючы тое, што часопіс – беларускамоўны, зрабіць родную мову сучаснай, моднай. А на думку некаторых кансерватыўных асобаў – засмеціць лексіку. 

Сяргей Сахараў кажа пра часопіс: “Мы ідзем на крок наперад. «CD» — гэта не андэрграунд, а авангард беларускага прарыву”. [30;online/?a=con&b_id=571&c_id=6757] Святлана Курс піша:“Канцэпцыя «СтуДумкі» — «шэры глянец». «СD» — ці яна табе ідзе, ці скандалізуе цябе або выклікае пагарду — прымушае прызнаць: гэта новае, такога раней не бывала. Нешта нябачанае сярод белмоўных выданьняў. Нічога супольнага з традыцыйнай «роднай старонкай» etc. «СD» адрозьніваецца таксама ад глянцу часопісаў тыпу «Мэнз Хелс». «СD» хаваецца пад абалонкай глямуру і моцна косіць пад глямур. Але гэта «разумны глямур», калі форма ад аднаго, а зьмест і IQ — з прэтэнзіяй на зусім іншае”. [30; index.pl?theme=nn/2004/20&article=shakielj ]

У 2003 годзе часопіс пазбаўляюць рэгістрацыі. “Студэнцкая думка” выходзіць цяпер накладам 299 асобнікаў. Сяргей Сахараў кажа ў інтэрв’ю ў 2004 годзе:

“З Задзіночаннем беларускіх студэнтаў цікавая сітуацыя: улады яго зачынілі, але ліквідацыя належным чынам завершана не была. Два гады мы валэндаемся без заснавальніка. Калі мы пачалі перарэгістроўвацца на новага заснавальніка, выявілася, што дакументы, апрача мноства іншых інстанцый, трэба скіроўваць адукацыйнай камісіі Мінскага гарвыканкама. Яна мусіла зрабіць нейкую экспертызу нашага выдання і даць заключэнне. А яны высветлілі, што, аказваецца, у Беларусі і так «шмат моладзевых і дзіцячых выданняў», нашая сетка распаўсюду «не ўяўляецца цікавай» — нейкім клеркам ці іхным босам, не ведаю, — і мы не ахопліваем усёй моладзі дый яшчэ парушаем «маральна-этычныя нормы беларускай моладзі». Па шчырасці, нам начхаць. Ёсць рамкі гульні, калі гэтыя рамкі перастаўляюцца і пашыраюцца па прыхамаці нейкага чыноўніка, мы не абавязаныя з гэтым лічыцца. Мы сябе пазіцыянуем яклюдзі са здаровым Розумам”. [28;online/?a=con&b_id=571&c_id=6757] 15 лістапада 2005 года часопіс канфіскуюць з крамаў. “17/11/2005, 17:45 ЧАСОПІС CD / “СТУДЭНЦКАЯ ДУМКА” ЗАРАЗНЫ? - гэта падстава!

“Теперь “Студэнцкая Думка” запрещена,” - с такими словами 15 ноября в модных магазинах и бутиках Минска сотрудники милиции изымали бесплатный (free) молодежный журнал. С сотрудников магазинов, в которых распространялся CD, была взята расписка о том, что они больше не будут распространять этот журнал. Никто не может толком сказать, что произошло”. Такое поўнае трагізму паведамленьне даслалі на электронны адрас CD / “Студэнцкай Думкі” ананімныя зычліўцы...

… Як паведамляюць відавочцы, фанатычна адданыя сваёй справе людзі ў форме і безь яе нават рызыкавалі здароўем, абы сканфіскаваць часопіс, надрукаваны, як яны казалі, “вельмі шкоднай фарбай”.

Сваім жа чытачам і прыхільнікам нагадваем: для вас CD была і ёсьць free. У інтэрнэт-фармаце, у фармаце оф-лайну – гэта няважна. Тут і так усё зразумела: STAY FREE – і будзе нам шчасьце!” [27; articles/index.php?t=3id=531&id=294 ]

Вось так і скончылася гісторыя папяровага часопісу “Студэнцкая думка”. Часопіс 1998 года – выданне з даволі традыцыйным стылем, якое прапагандавала, аднак, еўропейскія каштоўнасці. Часопіс 2005 мае экперэментальны для Беларусі дызайн, вельмі альтэрнатыўную моладзевую мову.


3.3. Multimedia СМІ CDMAG.


З 2006 года выданне трансфармуецца ў унікальны для Беларусі фармат мультымедыя і выходзіць на CD (на 1 альбо на 2). Распаўсюджваецца бясплатна, праз пошту, праз пэўныя крамы альбо праз моладзевыя вечарыны. (Мяркую, пры падрымцы еўрапейскіх грантаў для развіцця нацыянальнай культуры)  Мультымедыя – гэта флэш-анімацыя,  традыцыйны тэкст,  відэа-сюжэты, аўдыё-запісы. Журналісты выдання, як сапраўдная моладзь, ідуць наперадзе.  Стыль мовы – такі ж моладзевы і альтэрнатыўны, як  быў часопісе. Кожны  CD мае дызайн, не падобны да папярэдняга, няма нумарацыі, журналісты захоўваюць сваю ананімнасць, каб пазбавіцца лішніх праблемаў.

Безумоўна, з такім фарматам чытач-глядач прывязаны да камп’ютара. Але ж аўдыторыя – гэта моладзь, студэнцтва, сярод якога пераважная большасць – карыстальнікі камп’ютара. 

Кожны нумар выдання – гэта пэўная тэматыка. “CDMAG. 34. Music up” прысвечаны беларускай музыцы, “Eco/ a side” – экалагічнаму ладу жыцця, “Celluloid” – моладзеваму DIY-кіно, ролікам і мульцікам. На вокладцы  “Celluloid”а чытаем : “Калі твой тата здымаў аматарскія кіношкі на васьмімілімэтровую стужку, яго, напэўна, лічылі самым прасунутым на раёне. … У эпоху new media тое, што ты паўсюль ходзіш з лічбавай камерай і здымаеш кіношку, ма(дэ)люеш у 2D і 3D, можа зьдзівіць хіба што 82-гадовую Сьцяпанаўну зь вёскі Малыя Драчкі. “Маладыя, канцэптуальныя і прыкольныя” кіношнікі і аніматары, калі верыць рэкляме лічбавай тэхнікі, літаральна валяюцца пад нагамі” [22; Celluloid]. З гэтай прадмовы да “Celluloid”а можна зрабіць шэраг высноваў.

CDMAG не толькі прагрэсіўны ў дызайне, але ж і  закранае з’явы ў беларускім грамадстве самыя найноўшыя. З гэтага тэксту можна зразумець, на якую аўдыторыю разлічана СМІ. Гэта тая моладзь, якая не баіцца новага, творчая альбо з інтарэсам да найсучаснейшай творчасці.  Акрамя гэтага, згодна з прыведзеным вышэй тэкстам, можна вызначыць, што ўяўляе пэўны, магчыма, найбольш прагрэсіўны ў некатоых аспектах  моладзевы асяродак Беларусі. Маючы доступ да Інтэрнэта і тэхнікі  – камп’ютара, лічбавага фотапарата, камеры – яны пішуць графаманскія опусы, а падчас і сапраўдныя літаратурныя творы ў LiveJournal, шмат фатаграфуюць і робяць калажы ў FotoShop’е.

Такім чынам, CDMAG працягвае традыцыі часопіса “Студэнцкая думка”: закранае тыя ж моладзевыя альтэрнатыўныя тэмы, з тым жа слэнгам і англіцызмамі, але ў новым фармаце мультымедыя.

Заключэнне


“Студэнцкая думка” – адно з самых старэйшых моладзевых выданняў Беларусі. У Заходняй Беларусі, а затым падчас Перабудовы часопіс прытрымліваўся выразных нацыянальных пазіцыяў, што было характэрна для таго часу. У перыяд канца 90-х – 2000-х СМІ адыходзіць ад строгай беларускай нацыянальнай накіраванасці. Ён пазіцыяную Беларусь як частку Еўропы, пачынае эксперыментаваць з мовай, вылучаецца альтэрнатыўнымі і неардынарнымі тэмамі. З 2006 года выходзіць у прагрэсіўным фармаце мультымедыя.

“Студэнцкая думка”, уводзячы ў беларускую мову шмат слэнгу і англіцызмаў, робіць мову больш сучаснай і цікавай для моладзі, на думку адных. На думку іншых, засмечвае лексікон.

На дадзены момант CDMAG - самае незвычайнае, але ж немасавае моладзевае выданне Беларусі.

Дадатак 1.

У сацыялагічным даследаванні “Стаўленне студэнтаў г. Мінска да беларускіх моладзевых друкаваных і інтэрнэт (онлайн) СМІ” прынялі ўдзел 88 беларускіх студэнтаў. Большасць рэспандэнтаў (62,2%) на пытанне аб рэгулярным чытанні СМІ не здолелі прыгадаць ніякіх СМІ ці прызналіся ў тым, што нічога рэгулярна не чытаюць. Пад рэгулярнасцю разумелася чытанне прэсы мінімум раз на месяц. Цікава, што сярод адказаў можна ўбачыць толькі адно папяровае дзяржаўнае выданне, якое лічыцца моладзевым і менавіта як на моладзевае выданне з бюджэту краіны ідуць грошы на яго развіццё. Гэта газета "Переходный возраст", якую па выніках аптыння чытае 4,1 %. У спіс таксама трапіла 1 газета, якую згодна з  аўдыторыяй можна лічыць моладзевым выданнем. Гэта “Виртуальныя радости", якія чытаюцца  2,4 % рэспандэнтаў. Такім чынам, толькі 6,9 % аўдыторыі рэгулярна чытае папяровыя моладзевыя выданні. Гэта жахлівы адсотак кажа аб адсутнасці ў нашай краіне якога больш-менш уплывовага моладзевага СМІ.

Таксама рэспандэнты мелі магчымасць назваць інтэрнэт СМІ, якімі яны рэгульрна карыстаюцца. Іх агульны працэнт большы, чым у друкаваных СМІ (27.4 % супраць 10,4 %). Але інтэрнэт-СМІ, якія пазыцыянуюць сябе як моладзевыя, усё роўна чытаюць мала (6,9 %). Пераможца тут партал generation.by, які чытаюць столькі ж, колькі і "Переходный возраст" (4,1 %.).

Цікавым з’яўляецца факт наяўнасці ў адказах выданняў, якія маюць шырэйшую, чым проста моладзь, аўдыторыю. Некаторыі з іх абсалютна не разлічваюць на студэнцтва, што адлюстроўваецца і на іх рэкламнай палітыке. І дарэмна. Бо 14.9 % мінскіх студэнтаў лічыць навінны партал Tut.by моладзевымі. Да таго ж, гэта самы папулярны беларускі інтэрнэт рэсурс.

Дадатак 2.


Некаторыя выбітныя журналісты “Студэнцкай думкі”

1924 – 1935 гг.

Шкілёнак Мікалай

Дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Юрыст, публіцыст Заходняй Беларусі, намеснік старшыні БЦР.

У 1946 годзе быў схоплены "смершам" у Польшчы і расстраляны.

Станкевіч Станіслаў

Беларускі грамадска-культурны дзеяч, паэт, выдавец.Актыўна дзейнічаў у заходнебеларускім руху. У 1926 годзе адкрыў уласную беларускую кнігарню ў Вільні, якая дзейнічала да вайны. Удзельнічаў у выданні беларускага адрыўнога календара, беларускіх кніг. Восенню 1945 году рэпрэсаваны савецкімі ўладамі і высланы ў канцлагер у Пермскую вобласць. На радзіму вярнуўся ў 1954 годзе. Выйшлі зборнікі ягоных вершаў “Сьмех ня грэх” (Вільня, 1926) і “З майго ваконца” (Вільня, 1928). Пра яго жыццёвы лёс выйшла ў 2000 годзе ў Вільні кніжка ягонай дачкі Мар'яны Русак “Лявонава доля”.

Шутовіч Янка

Рэдагаваў пэрыёдыкі “Студэнцкая думка” і “Шлях моладзі”, выдаваў часопіс “Калосьсе”. Займаў пасаду дырэктара Віленскага беларускага музею.  Калі, у 1941 годзе, над найкаштоўнейшымі экспанатамі навісла пагроза вывазу ў Нямеччыну, яму ўдалося перахаваць іх у сутарэнні касцёлу святога Міхала пад апекай ксяндза Адама Станкевіча.

Перабудова

“Гуркоў Алесь (11.08.1965 Менск), адзін з актыўных удзельнікаў незалежнага выдавецкага і моладзевага рухаў у другой палове 1980-х.

Арганізатар і кіраўнік нефармальнае моладзевае суполкі «Сьвітанак» Беларускага тэхналягічнага інстытуту, выдавец і рэдактар газэты «Студэнцкая думка» (1988-1989), адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газэты «Свабода» (1990). Браў актыўны ўдзел у акцыях беларускага моладзевага руху, арганізацыі «Мартыралёг Беларусі» і БНФ «Адраджэньне», дапамагаў іншым суполкам наладзіць выпуск самвыдату. Сябра БНФ ад 1988. Падчас вучобы быў пад спагнаньнямі з боку адміністрацыі інстытуту, выклікаўся ў пракуратуру для «субяседваньня». Пасьля 1991 адышоў ад палітычнай дзейнасьці”. [31;153671.html]

“ Трусаў Алег (07.08.1954, Мсьціслаў), гісторык, археоляг, палітычны дзеяч Беларусі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту (1989) і адроджанай Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады (1991, 1998). У 1989 Т. быў адным з заснавальнікаў Таварыства Беларускай Мовы (з чэрвеня 1997 - першы намесьнік старшыні Рэспубліканскай рады ТБМ). Т. - аўтар больш 150 навуковых публікацыяў, сярод якіх некалькі манаграфіяў.

Акрамя палітычнай і навуковай дзейнасьці, Т. актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці Беларусі: узначальвае таварыства «Беларусь-Гішпанія», з 1999 - старшыня Рэспубліканскай рады ТБМ, доўгі час быў сябрам Рады Згуртаваньня Беларусаў Сьвету «Бацькаўшчына». Уваходзіць у склад рэдкалегіяў газэты «Наша Слова» і часопісу «Беларуская Мінуўшчына» ”. [31;153715.html]

“Вітушка Сяргей (Сяржук Дзінь-Дзілевіч; 1965, мяст. Чысьць Маладэчанскага р-ну Менскай вобл.), адзін зь лідараў беларускага дэмакратычнага руху моладзі напрыканцы 1980-х.

З 1986 - актывіст клюбу «Талака», з 1987 - нязьменны старшыня клюбу «Талака», каардынатар Канфэдэрацыі беларускіх суполак. З 1988 - у БНФ. Стала займаўся каардынацыяй і арганізацыяй моладзевага руху, кіраваў правядзеньнем шматлікіх акцыяў, у прыватнасьці - мітынгам на Верхнім горадзе ў Менску зімою 1987 супраць будаўніцтва мэтрапалітэна пад гістарычным цэнтрам гораду, Вальным Соймам беларускіх суполак зімою 1988, экалягічных маршаў па Прыпяці і Дзьвіне. Як кіраўнік клюбу «Талака», рэгулярна ладзіў масавыя мерапрыемствы, найперш - фальклёрныя моладзевыя сьвяты (Купальле, Каляды, Гуканьне Вясны), талокі наТраецкім прадмесьці, Верхнім горадзе ў Менску. Уваходзіў у ініцыятыўную групу Аргкамітэту БНФ, браў удзел у Першым зьездзе БНФ у Вільні.

Актор самадзейнага тэатру «Золак»; найбольш значная роля - Васіль Вецер («Маці ўрагану» паводле п'есы Ў.Караткевіча). Аўтар шэрагу публікацыяў па праблемах моладзевага руху, аховы помнікаў краязнаўства («Мастацтва Беларусі», «ЛіМ», «Голас Радзімы», «Чырвоная Змена», «Навіны БНФ», «Брук»).

Знаходзіўся пад адміністратыўнымі пакараньнямі, тэндэнцыйна крытыкаваўся ў камуністычным друку («Политический собеседник», «Вечерний Минск», «Советская Белоруссия», «Звязда») за палітычную й культурніцкую дзейнасьць.

З 1991 стала жыве ў Вільні, працуе настаўнікам у беларускай гімназіі (СШ № 64)”. [ 31;153666.html ]

З 1998 па нашы дні

Марыйка Мартысевіч

Перакладчыца, журналістка, пісьменніца. Аўтарка мастацкай кніжкі “Цмокі лятуць на нераст”

Вітаўт Мартыненка

Музычны крытык, аўтар ( разам з Анатолем Мельгуём) кнігі музычных рэцэнзій  “222 альбомы беларускага року”.

Спіс літаратуры


Перыядычныя выданні

1.Студэнцкая думка. №1 –  1924

2.Студэнцкая думка. №1(2) – 5 (6) – 1925

3.Студэнцкая думка. №1(7) – 1926

4.Студэнцкая думка. №1(8) – 3(10) – 1928

5.Студэнцкая думка. №1(11) – 1929

6.Студэнцкая думка. №1(12)  – 1930

7.Студэнцкая думка. №3(14) – 1930

8.Студэнцкая думка. №1(15) – 1935

9.Студэнцкая думка. №1 – 1988

10.Студэнцкая думка. №2 -10 – 1989

11.Студэнцкая думка. №2-6 – 1990

12.Студэнцкая думка. №1 – 1992

13.Студэнцкая думка. №1 - 3 – 1998

14.Студэнцкая думка. № 2 – 1999

15.Студэнцкая думка. №1 -4 – 2000

16.Студэнцкая думка. №5 – 2001

17.Студэнцкая думка. №6 - 2002

18.Студэнцкая думка. №1 -  2003  

19. Студэнцкая думка. №4 – 2004

20.Студэнцкая думка №3 -  2005

21.CDMAG. 34. Music up

22.CDMAG. Celluloid

23.CDMAG.  Eco/ a side

Навуковая літаратура

24. Дапаможнік па гісторыі Беларусі для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы. / Пад рэдакцыяй А.Г. Каханоўскага, Ю.Л. Казакова, У.А. Сосны, П.А. Лойкі, В.І. Менькоўскага. Мн.: НКФЭкаперспектыва”, 1995

24. Найдзюк, Я. , Касяк, І.  Беларусь учора і сяньня. Мн.: “Навука і тэхніка”,1993


Публіцыстыка

25. Севярынец, П. Пакаленьне маладога фронту. Мн., 2004


Інтэрнэт-рэсурсы

26. www. bel.ehu.lt

27. www.dzedzich.org

28.www.library.cjes.ru

29.www.mi.by

30.www.nn.by

31.www.slounik.org

32. www.pakutniki.narod.ru


[1] Вынікі сацыялагічнага даслядавання гл. у дадатку 1

[2] Амаль усе нумары “Студэнцкай Думкі” гэтага перыяду друкаваліся на машынцы, таму замест “і” выкарыстоўвалася лічба “1” альбо “І”


Страницы: 1, 2



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.